Ніва № 40 (2682), 7 кастрычніка 2007 г.

Усе дарогі вялі ў Сынковічы

Сяргей ЧЫГРЫН

У нядзелю, 30 верасня, усе дарогі на Гродзеншчыне вялі ў Сынковічы, дзе праваслаўны беларускі люд адзначаў 600-годдзе мясцовай царквы-крэпасці. На свята прыехала некалькі тысяч чалавек з Беларусі і Польшчы.

Юбілейныя ўрачыстасці пачаліся ў храме з боскай літургіі. Пасля яны працягваліся на пляцоўцы каля храма, дзе адбыліся афіцыйная частка і канцэрт з удзелам калектываў з Мінска, Зэльвы і Слоніма.

Свята адкрыў епіскап Гродзенскі і Ваўкавыскі Арцемій. Ён у прыватнасці сказаў: „Вывучаючы гісторыю, мы сёння стараемся не паўтараць тых цёмных старонак нашага жыцця. І з гісторыі мы добра ведаем, што калі вораг прыходзіў на нашу зямлю, ён у першую чаргу стараўся разбураць храмы. А калі знішчаўся храм — у народа знішчалася вера, надзея, любоў. А значыць знішчаліся нацыянальная годнасць, культура, мова. Але народ наш знішчыць не ўдалося. Бо ён па-ранейшаму будаваў храмы. І сёння ў нас адраджаюцца і будуюцца новыя святыні. А з іх адраджэннем мы адраджаем і дар нашага жыцця”.

Старшыня Гродзенскага аблвыканкама Уладзімір Саўчанка павіншаваў усіх святароў і вернікаў з юбілеем і адзначыў, што „храм у Сынковічах разам з беларускім народам перажыў розныя гістарычныя цяжкасці і ліхалецці. І ён, як стары Віцязь, працягвае сёння ахоўваць веру нашых продкаў і далучаць да духоўнай спадчыны Праваслаўнай царквы сённяшніх беларусаў”. Далей старшыня аблвыканкама сказаў, што „мы аказвалі і будзем аказваць дапамогу (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF