Ніва № 40 (2682), 7 кастрычніка 2007 г.

Орля — з гісторыяй у будучыню

Аляксей МАРОЗ

Невыпадкова святкаванні 500-годдзя існавання Орлі распачаліся ад фэсту беларускай культуры, а пазней было адкрыццё ў мясцовай сінагозе выстаўкі аб гісторыі жыцця яўрэяў. 23 верасня ў царкве св. Іаана Багаслова былі адслужаны літургія, якую ўзначаліў мітрапаліт Варшаўскі і ўсяе Польшчы Сава і малебен, а пасля асвячэння крыжа, пастаўленага з нагоды юбілею, у Комплексе школ з дадатковым навучаннем беларускай мовы адбылася навуковая канферэнцыя. Знаёмства з багатай гісторыяй Орлі дало магчымасць з надзеяй глянуць у будучыню, якую хочуць для сябе і сваіх дзяцей будаваць на месцы жыхары Арлянскай гміны, якія масава наведвалі юбілейныя мерапрыемствы. Войт Пётр Сэльвесюк гаворыць аб інвестыцыйных праектах, а ў Таварыства сяброў Арлянскай зямлі ёсць планы чарговых даследаванняў мінулага і культурнай дзейнасці з улікам роднай мовы.

Войт Пётр Сэльвесюк не скрываў, што можна спрачацца за дату заснавання мясцовасці. Аднак было прынята рашэнне, што 1507 год, калі Ёська Івановіч атрымаў прывілеі, будзе лічыцца датай заснавання Орлі. Да гэтай даты станоўча ставіліся таксама ўдзельнікі навуковай канферэнцыі, якія паспрабавалі прааналізаваць жыццё ў даўняй мясцовасці ў розных часовых і грамадскіх вымярэннях. Прафесар Антон Мірановіч, які вёў навуковую канферэнцыю, выступіў з дакладам пра заснавальніка і фундатара Орлі Богуша Багавітыновіча, які тут атрымаў надзел каралеўскай зямлі за ўдалую службу са сваімі жаўнерамі ў (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF