Ніва № 40 (2682), 7 кастрычніка 2007 г.

Вясёлкай маляваныя...

Ілона КАРПЮК

... такі загаловак у выстаўкі, адкрытай у аўторак, 25 верасня, у фае кінатэатра „Форум” у Беластоку. Аўтарам сарака фатаграфій з’яўляецца Ян Сладоўскі. Сам ён родам з над Семяноўскага заліву, але вялікую частку жыцця правёў у Варшаве, дзе працуе ў Нацыянальнай фільматэцы. У час вернісажу спалучыў ён свае мастацкія зацікаўленні, чым напэўна захапіў, нават знянацку, частку публікі.

Пачалося з царкоўных спеваў. Сям’я Ярашукоў, якая штодзень спявае ў міхалоўскім хоры, запрэзентавала праваслаўныя рэлігійныя песні, сярод іх невыпадкова паломніцкія, але можна было пачуць і вячэрнія ды багародзічныя творы. Спевы ўвялі ў духоўны настрой, рыхтуючы публіку да чарговай неспадзяванкі.

— Прабачце, што ў палове матэрыялы будуць без гуку, я проста перапісаў фільмавую стужку, дабавіў пару паясняючых цітраў і так атрымалася, — сказаў Ян Сладоўскі.

Ніхто не ведаў на што рыхтавацца. Аказалася, што прысутныя ўпершыню маглі пазнаёміцца з архіўнымі фільмамі 1970-1980-х гадоў з фондаў Польскай кінахронікі. Асабліва важнае было гэта для людзей звязаных з царквой, наведваючых Святую Гару Грабарку, бо адтуль было найбольш фільмавых успамінаў. Таксама і на здымках можна было аглядаць Грабарку трыццацігадовай даўнасці, дзе замест соцень машын стаялі проста вазы з коньмі. На старыя здымкі звярнуў увагу таксама епіскап Іакаў, які таксама наведаў выстаўку і ўзяў голас, кажучы пра вартасць архіўных здымкаў, пра сілу людскога (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF