Ніва № 40 (2682), 7 кастрычніка 2007 г.

Ваўкі заатакавалі

Міхал МІНЦЭВІЧ

Законам ад 16 кастрычніка 1991 года была ўведзена поўная ахова ваўкоў у некаторых ваяводствах, у тым ліку і ў Падляшскім. Прамінуў дзесятак гадоў і ўжо ўзніклі з імі турботы; і то не толькі паляўнічым, якім на шматлікіх участках паменшала пагалоўе, асабліва сарнаў. Клопаты завіталі і да сялян. У Арлянскай гміне, дзе лясоў адносна мала, у наваколлі Рыгораўцаў і Вулькі-Выганоўскай ваўкі амаль штогод загрызаюць хатнюю жывёлу. Яны прыходзяць туды з тэрыторыі кляшчэлеўскага паляўнічага гуртка „Цецярук”; значыць — з акраін Белавежскай пушчы. Вялікай нечаканасцю было з’яўленне ваўкоў зараз за Орляй, паміж вёскамі Вулька і Спічкі, паблізу шашы ў Бельск-Падляшскі.

Расказвае Юры Хаманскі, селянін са Спічкоў, на якога пашы 27 жніўня гойсала ватага ваўкоў:

— Прыехаў я ў шэсць гадзін раніцы перачапіць ланцугі і ўбачыў, што двойка з чатырох цялят (бычкоў вагой па 200 кілаграмаў) ляжыць мёртвая. Адно з загрызеных цялят было перацягнута далей з парваным ланцугом. Відаць, баранілася.

Паехаў я на паліцыю, якая даўней прыязджала на такі выпадак. А цяпер мне там сказалі, што яны да гэтага не маюць дачынення. Клікаў я ветэрынара з Бельска (у Орлі ад некалькіх ужо гадоў гэтага лекара няма). Лекар Ян Рошчанка напісаў у пасведчанні: „Sposób zabicia zwierząt i zjedzone części cieląt świadczą z bardzo dużym prawdopodobieństwem, że dokonały tego wilki”. У аднаго з загрызеных цялят была ад’едзена нага, а гэтага сабакі не змаглі б (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF