Ніва № 40 (2682), 7 кастрычніка 2007 г.

У Нарве было, не мінула

Міра ЛУКША

30 верасня, у нядзелю, у сонечны дзень залацеючай восені, у гміннай бібліятэцы ўспыхнулі колерам кветкі і лісты. Ружы, астры, васількі, з папяровай бібулкі, на вышыванках, на падсветленым сонцам батыку. Творы сабраны ў асяроддзевай святліцы, і застануцца тут на даўжэй, у будынку пажарнага дэпо, дома культуры і гміннай бібліятэкі. А стваралі іх дзеці і інструктары ў рамках праекта супольна фінансаванага з Нарваўскай гмінай з грантавай праграмы „Дзейнічай лакальна V”, які ажыццяўляе Згуртаванне самаўрадаў Еўрарэгіёна Белавежская пушча. Праект назвалі: „Было — не мінула, іначай — як зацікавіць моладзь культурай і народным мастацтвам”. Падтрымаў праект таксама Польска-амерыканскі фонд Свабоды рэалізаваны Акадэміяй развіцця дабрачыннасці ў Польшчы. У майстар-класах, якія пачаліся ў маі, а завяршыліся ў верасні, прыняло ўдзел сорак асоб ва ўзросце ад 7 да 25 гадоў. У рамках праекта адбыліся выязныя заняткі ў іншыя гміны Гайнаўскага павета, у якіх дзейнічаюць народныя майстры, каб дзеці і моладзь на месцы паўзіраліся на іхнюю працу, пазнаёміліся з традыцыяй, звычаем, абрадам і набылі практычныя ўмеласці ў стваранні мастацтва па народных узорах. У час заняткаў з вышывання крыжыкам, якія вяла ў гміннай бібліятэцы Крыстына Русачык, узніклі цудоўныя, „маляваныя іголкай” працы. Тамара Кердалевіч з Чаромхі на майстар-класах з тэхнікі батыка навучыла моладзь, як пры дапамозе воску і фарбаў можна выявіць незвычайныя карціны. У (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF