Ніва № 40 (2682), 7 кастрычніка 2007 г.

Глубокая плынь (працяг з 39 н-ра)

Ежы ПЛЮТОВІЧ

Характэрнае — гэтыя фільмы робяцца падобнымі да тэлевізійнага рэпартажу, дарэчы, салодкага і сантыментальнага, яны рытарычныя, з перавагай моўленага слова над карцінай. Часта іх змест зводзіцца да таго, як сіротка апякуецца бяздомнымі або ў іншай версіі — вось бяздомны апякуецца сіроткай. Найчасцей творцам невядома, што гэтыя фільмы абражваюць няшчасных бяздомных і сірот. У сантыментальным падыходзе не заўважваецца сапраўдная людская драма, паколькі створаны ў фільме свет становіцца плоскім, у адным вымярэнні, чорна-белым. Я не веру сантыментальным людзям, таму што пад маскай расчуленасці хаваюць яны іншы свой воблік, а з’яўляецца ў ім схільнасць да насілля, да гвалтоўных дзеянняў; прыходзіць мне на думку той эсэсман з абслугі канцлагера, што са слязьмі ў вачах слухаў канцэрта Моцарта ці іншага Баха.

Сантыментальнае контрмастацтва часта таксама засланяе няспеласць, невуцтва, гатоўнасць да радыкальных дзеянняў — ігнараванне разнароднасці, багацця, разнастайнасці чалавечага бытавання.

Я веру ў свет, прадстаўлены ў фільме Салеса, калі яго аўтар давярае карціне, адкрываецца на карціну. Калі карціна прамаўляе, фільм жыве. Калі фільм пачынае гаварыць па-казнадзейску, маем дачыненне з банальнымі, быццам марксісцкімі заўвагамі аб нэндзы капіталу і неабходнасці рэвалюцыйнага ператварэння свету.

Ключавой сцэнай фільма з’яўляецца тая, як хворы астмай Гевара пераплывае (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF