Ніва № 40 (2682), 7 кастрычніка 2007 г.

Маральны дэфолт

Уладзімір ХІЛЬМАНОВІЧ

Падышоў да мяне днямі на вакзале ў Кузніцы-Беластоцкай адзін знаёмы і нечакана запытаўся: „Ну, калі там урэшце дэфолт надыдзе?”. Пытанне датычылася гаспадарчых дачыненняў Расіі і Беларусі, якія перажываюць зараз ключавую фазу. З універсітэцкай праграмы эканомікі памятаю, што дэфолт — гэта няздольнасць рабіць у час працэнтавыя і асноўныя выплаты па даўгавых абавязацельствах. Навучаў нас гаспадарчаму курсу, які зваўся тады „палітэканомія”, даволі кваліфікаваны і таленавіты выкладчык (да слова, ягоная жонка была таксама выкладчыцай, але на рэдкасць бяздарнай, напэўна таму пазней стала адным з ідэалагічных перадавікоў). Але, як і бальшыня гуманітарыяў, ваш пакорлівы слуга асаблівым знаўцам эканомікі не з’яўляецца, таму і нататкі гэтыя ёсць хутчэй меркаваннем простага абывацеля.

Свайму суразмоўцу на вакзале я шчыра адказаў, што не ведаю, калі прыйдзе той страшны дракон па імені „Дэфолт”, але перакананы, што Крэмль можа досыць хутка абваліць беларускую гаспадарку. Проста крок гэты будзе занадта відавочны і напярэдадні прэзідэнцкіх выбараў у Расіі зусім непапулярны для маскоўскай кіруючай наменклатуры. Таму афіцыйная Масква аддае перавагу гульні ў кошкі-мышкі, перыядычна зацягваючы пятлю, а пасля яе паслабляючы. Мэта адна — спакваля выціснуць з сённяшняга беларускага рэжыму максімум у працэсе захопу стратэгічнай нацыянальнай маёмасці.

Перакананы я таксама ў іншым — за ўсе памылкі дзяржаўнай (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF