Ніва № 39 (2681), 30 верасня 2007 г.

Бедныя беларусы

Ганна КАНДРАЦЮК

Разам з пачаткам навучальнага года заўсёды прапануем школьнікам падпісацца на наш тыднёвік. За сімвалічную залатоўку. Газету з карысцю можна палічыць дапаможнікам на ўроках беларускай мовы, гісторыі, на занятках па рэгіянальнай тэматыцы, мастацтве...

— Не, бо мы бедныя! — чую закаранелы адказ.

Пра беларускую бяду я чую ўжо трынаццаць гадоў, бо столькі часу на грамадскіх пачатках займаюся прамоцыяй „Нівы” і „Зоркі”. Няважна, што за той час людзі разбагацелі, абставіліся электронікай і памянялі старыя машыны на навейшыя мадэлі. Амаль кожнае дзіця мае ў хаце камп’ютэр, мабільнік, МР3-плэер. Сярод абавязковых рэквізітаў з’яўляюцца ролікі, ровары ці модныя ў апошні час (асабліва на вёсках) матарынкі. Словам, моладзь загружаная па шыю каштоўнымі цацкамі. Калі ідзе пра адукацыю — тут вырашае прагматызм. Без аглядкі бацькі купляюць дапаможнікі для вывучання англійскай мовы. Як правіла, выкупляюць яшчэ дадатковыя ўрокі па англійскай мове. Дзеля апошняй справы часта бяруць крэдыт у банку.

— Усё гэта дзеля будучыні, — кажуць заклапочаныя.

— А чаму не хочаце падпісацца на „Ніву”? — пытаю людзей на даволі высокім бытавым узроўні. — „Ніва” дапамагае ў самаадукацыі, прапануе розныя формы супрацоўніцтва, конкурсы, не гаворачы ўжо пра інфармацыю з жыцця нашай грамадскасці. Веданне мовы і праблематыкі вялікі капітал у будучыні. У сітуаці афіцыйнага двухмоўя (да якога калісьці дарасцем) кожны казённы чыноўнік ці (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF