Ніва № 39 (2681), 30 верасня 2007 г.

Чаромхаўскай чыгунцы 100 гадоў

Уладзімір СІДАРУК

Сёлета Чаромха адзначае стогадовы юбілей чыгуначнага вузла. Вось некалькі картак з гісторыі, якія захаваліся ў памяці работнікаў чыгункі.

Трыццаць гадоў таму жыхар Кузавы Ян Рэпка так мне гаварыў:

— Калісь мне бацька расказваў, што ў 1876 ці 1877 годзе (дакладна не памятаю) праз Чаромху прайшоў першы поезд з Брэста ў Беласток. З таго часу бярэ пачатак гісторыя нашай чыгункі. Чаромха была толькі пралётнай мясцінай на шляху Брэст — Беласток. У 1901 годзе ў Чаромсе пачалі класці чыгуначныя рэйкі. Праз тры гады пайшлі паязды з Седльцаў у Балагое цераз Ваўкавыск. Гэта ўжо была новая лінія. Была ў нас прыгожая станцыя — мураваная, з чырвонай цэглы... Пры царскай Расіі толькі некалькі чалавек працавала на чыгунцы: дзяжурныя па станцыі, стрэлачнікі, сцэпшчыкі і яшчэ некалькі чалавек. На Грамніцы, 15 лютага 1919 года ў Чаромху прыйшоў першы польскі паравоз. У тым жа годзе адкрываецца паравознае дэпо і склад паліва...

Аповед старажыла папаўняюць звесткі і архіўныя здымкі, якія захоўваюць члены таварыства „Прыязны транспарт” і якія былі змешчаны ў буклеце „Чаромха і наваколле”, прысвечаным слаўнаму юбілею. Вось некаторыя важнейшыя даты:

— У 1905 годзе была закончана пабудова двух мураваных дамоў, гэтак званых „кашарак”, якія зараз знаходзяцца па вуліцы Ліпавай.

— У 1906 годзе была адкрыта чыгуначная магістраль Седльцы — Чаромха — Гайнаўка — Ваўкавыск — Ліда — Полацк. З таго (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF