Ніва № 39 (2681), 30 верасня 2007 г.

Лепка пад музыку

Аляксей МАРОЗ

Дажджлівае і халоднае надвор’е, якое летам часта перапляталася з сонечнымі днямі, палохала аматараў адпачынку на прыродзе. У верасні яшчэ цяжэй, чым у час канікулаў, падабраць добрую дату для мерапрыемстваў на свежым паветры. Пераканаліся аб гэтым арганізатары Археалагічнага фэсту ў Збучы і Беларускага этнаграфічнага фэсту ў Гайнаўцы, у час якіх было захоладна на даўжэйшы адпачынак пад адкрытым небам. Музей і асяродак беларускай культуры ў Гайнаўцы яшчэ перад летнімі мерапрыемствамі інфармаваў, што ў выпадку дрэннага надвор’я будуць яны ладзіцца ў вялікім музейным будынку. Так было і з этнаграфічным фэстам, які музейнае аб’яднанне наладзіла 16 верасня. Мерапрыемства не адбылося традыцыйна на музейных сходах, толькі ў кіназале, дзе выступілі музычныя калектывы, і на музейных калідорах, дзе маладыя і старэйшыя ўдзельнікі фэсту паспрабавалі ляпіць вырабы з гліны.

На беларускім фэсце

Апошнім часам на Гайнаўшчыне пачалі ладзіцца культурныя мерапрыемствы, у час якіх арганізатары сталі спасылацца на шматкультурнасць рэгіёна і запрашаць на іх, побач беларускіх калектываў ці мастакоў, гурты і індывідуальных удзельнікаў з Украіны і выканаўцаў з аддаленых гарадоў Польшчы. Гэтым шляхам не пайшоў гайнаўскі музей, які ў назву свайго этнаграфічнага фэсту занёс слова „беларускі”. Калектывы, якія выступілі перад музейнай публікай („Збучанкі”, „На мяжы”, які дзейнічае пры Беларускім музеі, „Маланка” і „Зорка”), праспявалі (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF