Ніва № 39 (2681), 30 верасня 2007 г.

Культура ў Дубічах-Царкоўных

Размова з Іалантай СОХАЙ, дырэктарам Гміннага асяродка культуры, спорту і рэкрэацыі ў Дубічах-Царкоўных.

Якія найважнейшыя ў гадавым маштабе мерапрыемствы праводзіць Ваша ўстанова?

— Гэта фэст „На Івана, на Купала”, які ладзім з Саюзам украінцаў Падляшша ў пачатку ліпеня, з суботы на нядзелю ад 19-й да 3-й гадзіны; сёлета сабраў ён каля 10 тысяч удзельнікаў.

У жніўні ў нашым плане заўсёлы быў беларускі культурны фэст, але ад двух гадоў ён не атрымліваецца.

У чэрвені арганізуем двухдзённы ваяводскі турнір па стаклетачных шашках, аднак сёлета ён адбудзецца ў верасні. Збірае ён ад дваццаці да трыццаці ўдзельнікаў, а яго галоўным арганізатарам з’яўляецца Лявон Мікуліч з Карыціскаў. Ён вядзе ў нас шашачны і шахматны гурткі. Турнір адбываецца ў дзвюх катэгорыях: адну складаюць дарослыя, а другую моладзь. Шашачны турнір адбываецца ў аб’ектах Гміннага асяродка культуры, спорту і рэкрэацыі, а шахматысты праводзяць турнір у школьных памяшканнях, часта ў гімнастычнай зале.

У калядны час разам з Гміннай управай і Гмінным асяродкам сацыяльнай дапамогі арганізуем Куццю для адзінокіх асоб з тэрыторыі нашай гміны ды для малодшых навагоднюю забаву.

Далей праводзім агляд калядак, у якім прымае ўдзел мясцовая моладзь. Дарослых цяжка прыцягнуць да гэтакай актыўнасці — раз адно ўдалося завезці старэйшых жанчын з царкоўнага хору на агляд у Гайнаўку. Моладзь жа выступае і ў шматлікіх групах (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF