Ніва № 39 (2681), 30 верасня 2007 г.

Філалогія ці наша фобія?

Ілона КАРПЮК

— Гэта не сакрэт, што ў гэтым навучальным годзе, які пачнецца 1 кастрычніка, сітуацыя на беларускай філалогіі не вельмі добрая, можна сказаць, што нават кепская, — прызнае Васіль Сегень, прадэкан па студэнцкіх і дыдактычных справах Усходнеславянскай філалогіі Універсітэта ў Беластоку. Усё паказвае, што першага курса ў нас не будзе з за таго, што не набралася патрэбная колькасць кандыдатаў. Трэба біцца ў грудзі і прызнаць, што мы празявалі пэўны час тут, ва універсітэце. Былі раней спробы шырэйшага профілю, тады беларусістыкі, што карысталася большым зацікаўленнем. Па розных прычынах, пра якія не хачу гаварыць, гэта памянялася.

Я наведала доктара Сегеня ў апошні дзень прымання дакументаў у пятніцу 14 верасня.

Сем гадоў таму, выбіраючы факультэт у вышэйшай навучальнай установе, я нават не задумалася над альтэрнатывай, якая для многіх была тады паратункам: для адных — перад абавязковай вайсковай службай, для другіх — перад платнай навукай у ВНУ, а для іншых — лёгкім спосабам здабыць магістэрскае званне. Мне здавалася, што пасля беларускага ліцэя шкада ісці на беларускую філалогію, што ёсць шмат іншых магчымасцей самаразвіцця, а беларускай мовай і так буду карыстацца ў жыцці, у размовах з сябрамі, бабуляй, дзедам, часам бацькамі. Не думала я нават, што буду працаваць у беларускім штотыднёвіку, дзе мова з’яўляецца асноўнай справай. Але нават цяпер не жаль мне таго, што я не закончыла беларускай філалогіі. (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF