Ніва № 39 (2681), 30 верасня 2007 г.

Глыбокая плынь

Ежы ПЛЮТОВІЧ

Калі спыталіся ў мяне пра мастацкія імпульсы, якія мною кіравалі, пра мае захапленнні ці ўзоры ў паэзіі, найчасцей падаваў я прыклады французскага сюррэалізму, хоць бы паэзіі Поля Элюара або Анры Мішо, а таксама расійскага акмеізму, як Восіпа Мандэльштама, а з беларускіх паэтаў спасылаўся я на прыклад Максіма Багдановіча; дарэчы, прэзентацыю твораў і створаныя светы мог бы я пашыраць, паколькі разам з новай, чарговай хваляй часапрасторы мае густы змяняліся, да таго кожны сур’ёзны творца ад чужых узораў павінен аддаліцца нібыта ад берага...

Я не раз забываўся аб моцным уплыве, якім было кіно, мастацтва кіно, фільмавая ўява, значыць, магія карцін адсвечваючыхся на белым экране. Прыклікаю з тхлані памяці цёмную зальку кіно фільматэкі, куды заглядваў я ў студэнцкі час у Варшаве. Я, як і іншыя заўзятары, якіх звалі з французскага „пацукамі фільматэк”, патрапілі няраз на працягу дня паглядзець пяць рэдкіх фільмаў, якія ў нармальных кінатэатрах, не гаворачы ўжо аб тэлебачанні, немагчыма было ўбачыць. Дзякуючы фільматэцы можна было „залічыць” амаль усю фільмавую класіку; і нямыя фільмы французскага ці савецкага авангарда дваццатых гадоў мінулага стагоддзя або нямецкага экспрэсіянізму ці амерыканскія крымінальныя фільмы з віду „noir” саракавых гадоў.

Праблема імпульсу, абуджэння ўявы прыйшлі мне на думку ў сувязі з фільмам бразільскага рэжысёра Вальтэра Салерса „Матацыклавыя дзённікі”, які я нядаўна (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF