Ніва № 39 (2681), 30 верасня 2007 г.

Восеньская загадка

Віктар САЗОНАЎ

Што найцяжэй паддаецца зменам, дык гэта стэрэатыпнасць мышлення. Як гаворыцца, быццё вызначае свядомасць. Ну а некаторыя людзі хіба што створаныя менавіта для таго, каб даказаць сваім прыкладам праўдзівасць гэтага выслоўя. Некалі даўно пачуў я анекдот пра тое, як дзеда спыталі як бы ён стаў жыць, каб яму далі мільён долараў. „Ото ж я зажыў бы! — адказвае дзед. — Саломы ў хаце пасцяліў бы аж па самы вокны. Хлебам ужо не харчаваўся б. Еў бы сала з салам. А бабе сваёй загадаў бы, каб печку паліла толькі габляванымі дошкамі”. А яго пытаюць навошта агонь карміць дарагімі будаўнічымі матэрыяламі, якія, яшчэ ў дадатак, цяпла даюць менш, чым нікому непатрэбны танны корч. „Дык у мяне ж цэлы мільён, — адказвае дзед. — Куды ж мне яго дзець?”

Ну і халера з ім, з тым дзедам. Персанаж міфічны і камічна-трагічны, бо анекдатычны. Кожны скажа што ён, той дзед, дурань. А вось калі ён не дзед, а высокапастаўлены чыноўнік, або палітык, тады ягонае распальванне печкі габляванымі дошкамі чамусьці ўспрымаюць як мудры палітычны крок. І на поўным сур’ёзе людзі, нібыта разумныя, пачынаюць абмяркоўваць ці ўдалы той крок і ці прынёс якія дывідэнды. Ды і дывідэнды, папраўдзе, многіх цікавяць выключна з тэарэтычнай кропкі гледжання. Не так важны вынік, як сам працэс. Як казаў яшчэ адзін трагікамічны персанаж палкоўнік Храк: „Вайна няважна, важнае манеўры”.

Ужо каторы год на Беларусі ладзіцца свята „Дажынкі”, так званы (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF