Ніва № 39 (2681), 30 верасня 2007 г.

Ніэкожыстнэ людзі

Ганна КАНДРАЦЮК

— Шкада, што тут усе праваслаўныя. Каб яшчэ быў хоць адзін католік, то тры ксяндзы па вуліцы хадзілі б. О, браце! Да чаго дажыліся. Заользе нам хочуць зрабіць! — пенсіянер Віктар Траяноўскі не можа зразумець, чаму яго невялічкую вуліцу падзялілі на дзве парафіі.

— І навошта яны гэта нам на старасць зрабілі? — пенсіянерка Марыя Катэльчук пачынае плакаць. — Калі я даведалася, што справа ўжо заклепаная і няма адвароту, усю ноч не спала.

— А я ўжо другі месяц не магу супакоіцца, — хвалюецца рэнтыстка Марыя Голец. — Падзяллі нас і няма вінаватых! Каго не спытаеш, адзін спіхае віну на другога. А за плячыма смяюцца з нас старых і хворых. Такая праўда!

Больш за сам факт падзелу людзей усхваляваў спосаб, у які царкоўная адміністрацыя вырашыла пытанне прыналежнасці да новай парафіі. Каб усё было ясна — з пачаткам ліпеня г.г. частку вернікаў, без іх згоды і ведама, запісалі ў новую парафію ў Відаве.

* * *

Справа датычыць невялічкай вуліцы Жытняй. Адыходзіць яна ад вуліцы Дубічы, непадалёк белай каплічкі і каляровага крыжа ў гонар беларускага асветніка Яраслава Кастыцэвіча. Адсюль дваццаць хвілін пяшком у цэнтр старажытнага Бельска. Першы дом па вул. Жытняй паставіла Марыя Голец у 1967 годзе. Зараз няпарная нумерацыя канчаецца на ліку 15. Ля мураванак, схаваных за высокімі платамі, дагледжаныя агароды з бульбай, слівамі і кветкамі. Ад пачатку, ужо сорак год, (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF