Ніва № 38 (2680), 23 верасня 2007 г.

Святкаванні на Грабарцы

Андрэй ЯЛОЗА

Святая Гара Грабарка знаходзіцца на Драгіцкім узвышшы, у паўднёвай частцы Паўночнападляшскага ўзвышша. Паблізу плыве рэчка Машчона. Грабарку акаляюць Нурэцкія лясы.

У ХІІ стагоддзі тут узніклі першыя цэрквы, святары якіх трымалі сувязь з Кіеўскай і Уладзіміра-Галіцкай Руссю. Быў гэта час татарскіх набегаў. Тады ікона Праабражэння Гасподняга — Спаса Збавіцеля з царквы ў Мельніку была схавана ў лясах на Гары Грабарцы. Аднак гэтая ікона ў Мельнік не вярнулася, а прычынай гэтаму была адсутнасць зацікаўлення літоўскіх князёў развіццём культу іконы. У ходзе чарговых набегаў каштоўная ікона Спаса Збавіцеля прапала.

Летам 1710 года ў недалёкіх Сямятычах успыхнула эпідэмія халеры. Памерлых было на столькі многа, што людзі не паспявалі іх хаваць. У гэты жудасны час аднаму старэчы адкрылася відзежа, у адпаведнасці з якой людзям трэба было зрабіць крыж і занесці яго на Грабарку. Тыя людзі, якія з крыжам дабяруцца на гару і там памоляцца, будуць выратаваны. Так яно сталася і эпідэмія спынілася. Пасля гэтага мясцовае насельніцтва паставіла на гары капліцу. Пазней была ўзведзена царква.

З 1726 года паломнікі сталі рэгулярна наведваць Грабарку, асабліва на свята Праабражэння Гасподняга. У 1884 годзе айцец Іосіф Герміновіч закончыў 11-гадовы рамонт капліцы на Грабарцы. Былі адноўлены сцены, падлога, столь, фундаменты, дах і іканастас, пашыраны інтэр’ер храма. У 1947 годзе на Грабарцы быў заснаваны жаночы манастыр (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF