Ніва № 38 (2680), 23 верасня 2007 г.

На Спаса ў Плёсках

Ніна БРУЧКО

Жара мінула, хоць сонейка моцна яшчэ грэла, аднак адчувалася ўжо надыход канца лета. Палеткі апусцелі, амаль усё збожжа было ў клунях. Да Спаса асталося больш тыдня. Бабы займаліся дамашнімі працамі. Пад вечар мы з мамай пайшлі па авечак у Грыднісак. Баяліся, што зноў воўк схопіць якую авечку. Учора, калі бабуля Гануся задрамала была пад корчыкам, ціхенька падпоўз воўк ды схапіў авечку і ўцёк у лес. На шчасце Федзя з Пескоў, які пасвіў сваіх кароў па-суседску, убачыў гэта і, узяўшы палюгу, давай бегчы за ваўком ды крычаць на ўсё горла: „Воўк, воўк, воўк!..” Спужаўся нягоднік, пусціў авечку, а сам ходу ў лес шукаць другога статка.

Авечку, якая зусім разгубілася ад страху, трэба было ўвесь тыдзень трымаць у хляве. Ваўкоў у той час у нашым лесе было многа. І ў маёй сям’і здарылася такая сумная гісторыя.

Было гэта на Вялікдзень, авечкі яшчэ не выходзілі на поплаў, стаялі ў хляве. Бацькі кудысьці паехалі, даглядаць быдла загадалі дочкам. Манька з Надзяй паспрачаліся і забыліся заперці дзверы хлява. Авечкі (не дарма прымаўка: дурная, як авечка) выйшлі вечарком з хлява і непрыкметна пабеглі ў Грыднісак. Бацькі вярнуліся ўпоцемках, шукаць авечак ноччу не было як. Толькі раненька, ледзь свет, адна з авечак (а было іх сем), параненая і блудная, вярнулася дамоў. Усе шэсць авечак ваўкі разарвалі, а чаго не маглі з’есці, заграблі пад кусцікам на нашым поплаве ў Грыдніску.

Авечак гаспадары гадавалі многа. Не толькі (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF