Ніва № 38 (2680), 23 верасня 2007 г.

Такая гміна

Міхась КУПТЭЛЬ

Куды паехаць у гэтым годзе? Абяцаў я Трусевічам — гаспадарам агратурыстычнай кватэры ў Міхалове што яшчэ раз завітаю ў мястэчка на веласіпедныя вандроўкі, хоць Міхалова не з’яўляецца мястэчкам, хаця вёскай таксама не. Аказваецца, што жыхарам Міхалова, як і іх уладам, лепш быць вёскай чым горадам. Чаму лепш, не ведаю. Абяцаў я таму, што апрача актыўнага адпачынку хацеў аб’ездзіць неадкрытыя для такога турыста як я куткі беларушчыны. Можа за год, калі здароўе дазволіць.

Пакуль што — а гэта быў пачатак жніўня — сяджу на панадворку агратурыстычнай кватэры спадарства Зіневічаў. Нарэшце на панадворку, бо да гэтай пары ліў дождж і было холадна як у псярні. А зараз грэе сонца, за чыгункай Гайнаўка — Чаромха шуміць пушча і час цячэ памаленьку. Нідзе не трэба спяшацца і нічога рабіць. Толькі вандраваць па знаёмых ужо сцежках.

— У Чаромсе-Вёсцы свята Ільі, — кажуць жанчыны на лавачцы ў Рэпчычах. У Чаромсе-Вёсцы фэст і заахвочваюць мяне туды з’ездзіць. Пакуль я не планаваў ехаць туды.

На пошце ў Кляшчэлях удалося заказаць „Выборчу”, да якой я гадамі прывык. І „Ніву” таксама заказаў. На другі дзень з раніцы паштальён прынёс мне заказаныя газеты на агратурыстычную кватэру.

Ньюсаў у „Газеце” не было. Лепера яшчэ не пасадзілі, хварэе, Гертых у водпуску. Выбіраюцца на адпачынак браты, дзесьці на Гель. Цікава на як доўга, бо ж палітычная сітуацыя нестабільная. Добра, што не прыдумалі ехаць адпачываць у Белавежскую (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF