Ніва № 38 (2680), 23 верасня 2007 г.

Збуч — славутае мінулае

Аляксей МАРОЗ

Да юбілейнага V Археалагічнага фэсту, які 9 верасня адбыўся на даўнім гарадзішчы побач Збуча, войт Чыжоўскай гміны Юрый Васілюк, гмінныя працаўнікі і мясцовая група дзеяння „Белавежская пушча” падрыхтаваліся з асаблівай стараннасцю. Зрабілі яны стаўку на археалагічную адукацыю моладзі, якая яшчэ да мерапрыемства прымала ўдзел у раскопках на гарадзішчы і рашыліся дакладней пазнаёміць мясцовае насельніцтва і турыстаў са славутым мінулым зямель, распаложаных вакол сённяшняга Збуча. На мерапрыемстве можна было ўбачыць узоры даўняй зброі і іншыя атракцыёны, спалучаныя з жыццём збуцкага гарадзішча ў далёкім мінулым. Побач калектываў з Чыжоўскай гміны выступілі іншыя гурты з разнароднай музыкай. Наймалодшым дзеткам быў пастаўлены гарадок для гульняў, а старэйшыя вучні ў асноўным цікавіліся ваеннай тэхнікай і заняткамі нашых продкаў.

Хаця быў пахмурны дзень і час ад часу браўся ісці невялічкі дожджык, на тэрыторыі гарадзішча сабралася многа людзей. Старэйшыя асобы яшчэ загадзя займалі месцы на лавачках перад сцэнай, на якой мелі выступаць фальклорныя і эстрадныя калектывы. У гэтым годзе мерапрыемства не пачалося з гмінных дажынак, як было ў мінулых гадах, але войт Юрый Васілюк паінфармаваў, што дажынкі прадбачаны на пазнейшы час. Гаспадары, аднак, маглі паглядзець на лепшую раслінную прадукцыю гэтага года, прэзентаваную працаўнікамі Гайнаўскага аддзялення Сельскагаспадарчага дарадчага асяродка. У час сёлетняга (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF