Ніва № 38 (2680), 23 верасня 2007 г.

Гуманны метад

Віктар САЗОНАЎ

Стары Язэп Германовіч скруціў самакрутку з уласнага дамасаду і абрыўка раённай газеты „Пуцём Ільіча”, зацягнуўся крэпкім як адляцеўшая ў нябыт сіла маладосці тытунём, узяў вяроўку, аўстрыйскі штык-нож часоў першай сусветнай вайны і, сагнуўшыся ў тры пагібелі, рушыў у хлеў з хуткасцю, якую яму дазвалялі яго семдзесят дзевяць гадоў. Там ён крыху пастаяў, трымаючыся за агароджу, што раздзяляла свіней ад іншых жыхароў жывёльнай хаты, аддыхаўся і завязаў вяроўку на назе сумнай свінні, вагой кілаграмаў пад дзвесце. Сабраўшыся з сіламі, Германовіч паспрабаваў выцягнуць напалоханую жывёліну на вуліцу. Але тая, ці то ёй не спадабалася, што Язэп не зачытаў ёй яе правы, ці яшчэ па якой незразумелай прычыне, рванула ў адваротным напрамку і збіла гаспадара з ног. Затым села ў куток і паглядзела на чалавека. У яе вачах, нібыта чорным па белым, як у газеце „Пуцём Ільіча”, было напісана: „Калі ты, стары дурань, надумаўся зрабіць з мяне адбіўныя ў таматным соусе або катлеты запечаныя на чыгуннай патэльні, то мушу табе адказна і сур’ёзна заявіць, што я супраць”. Іншыя сведкі гэтай сцэны, пачынаючы ад каровы і завяршаючы курамі, не адрэагавалі на тое супрацьстаянне свінні і чалавека аніяк.

Язэп падняўся, выпаўз з хлява, памыўся, пераапрануўся і пасунуўся ў цэнтр вёскі да будынка з надпісам „Пошта”. Там ён узяў бланк тэлеграмы і напісаў толькі адзін сказ: „Сынок, прыязджай па свіныя плечы”.

— Нічога, — бубнеў ён сабе пад нос, (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF