Ніва № 38 (2680), 23 верасня 2007 г.

Палова веку без вайны

Лявон КАРПОВІЧ

Rex fit, dux nascitur (Каралём становішся, князем нараджаешся)

Паўстагоддзе, калі ў Вялікім княстве Літоўскім не было вайны, гэта час княжання Казіміра Ягелончыка з 1440 г. па 1492 г. Унікальны і непаўторны выпадак у гісторыі нашай краіны. Але не толькі з гэтай нагоды варта ўспомніць гэтага вялікага князя. У 2007 г. спаўняецца некалькі юбілейных дат, звязаных з яго жыццём і дзейнасцю.

Кракаў. Вавель. Гатычны кафедральны сабор XIV ст. Магільны склеп польскіх каралёў, епіскапаў, самых слаўных дзеячоў нацыянальнай гісторыі. Колькі тут беларусаў-літвінаў? Галоўны ўваход заходняй фасады вавельскай кафедры. Ад поўдня прыбудавана капліца св. Крыжа, размаляваная ў візантыйска-беларускім стылі. Насупраць уваходу насценны роспіс адлюстроўвае Апошні Суд. На фоне роспісу дзве грабніцы. З аднаго боку шыкоўная грабніца караля і вялікага князя Казіміра Ягелончыка, заказаная яшчэ пры яго жыцці ў Фейта Штоса, з другога — скромная яго жонкі Альжбеты Габсбургскай, маці каралёў. Каля бацькоў спачываюць памерлыя ў дзяцінстве дзве дачкі Альжбеты. У гэтай капліцы, пабудаванай на сродкі Казіміра Ягелончыка, спачывае і яго маці Соф’я Гальшанская, заснавальніца роду Ягелонаў. Ахвяравальны надпіс на беларускай мове абвяшчае, што капліца ўпрыгожана роспісам па загадзе „многамагутнага караля прасветлага Казіміра, з Божае ласкі караля Польшчы, вялікага князя літоўскага і рускага, і жмудскага, і князя прускага, і (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF