Ніва № 38 (2680), 23 верасня 2007 г.

Памяці рыцараў Аршанскае бітвы

Алесь АДАМКОВІЧ

Жыццё народа неразрыўна злучанае з дзеямі мінулага, якія стварылі сённяшні дзень і памяць — тую неразрыўную нітку, звязаўшую нацыю ў цэласць і далучыўшай да агульначалавечага быцця.

Але памяць народа, яго дзеі, якія ўпісаны залатымі літарамі ў старонках яго жыцця, зачастую застаюцца не толькі забытымі, але адмыслова выкрэсленымі і выдаленымі з быцця той ці іншай нацыі.

Так сталася з беларусамі. Гісторыя і дзеі іх зямлі перадусім невядомыя ім самім. Змяняючыеся адна за адной акупацыйныя ўлады спрабуюць разарваць звязваючую ў суцэльнасць нітку-памяць, каб раскідаць нацыю па кавалках і пасля са спакойным сумленнем прыпісаць іх да сябе. І, на жаль, гэта адбываецца і сёння — у ХХІ стагоддзі цывілізаванага дэмакратычнага свету, які не стаў на абарону пакрыўджанай нацыі, а заняў пазіцыю чакання...

І таму яскравы прыклад — падзеі 8 верасня 1514 г., калі войскі Вялікага княства Літоўскага на чале з Кастусём Астрожскім у бітве пад Оршай перамаглі раці Маскоўскага княства.

Так. У самой Беларусі забаронена не толькі гэтае свята, але і магчымасць яго адзначаць і прапагандаваць. З нацыянальнай памяці выціраюцца самыя лепшыя і самыя яскравыя моманты. І сёння Таварыства беларускай культуры ў Літве, выправіўшыся ў вандроўку па былых этнічных беларускіх землях, адзначала не толькі гэтае свята, але зазначыла ўсяму цывілізаванаму свету аб яго існасці.

Раніцай, 9 верасня, сябры ТБК, на чале з (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF