Ніва № 38 (2680), 23 верасня 2007 г.

У сукнях бароніхі ў Геранімове

Міра ЛУКША

У Геранімова заязджаем пад вечар. Сіман Дыкерт, спецыяліст па касмічных справах ды атмасферных з’явах ды больш прыземных — гандлі нерухомасцямі, адразу бачыць нябачнае: тут, у падміхалоўскай вёсачцы, найлепш было б заснаваць абсерваторыю па назіранні за касмічнымі аб’ектамі. Бо цішыня, чыстае паветра... Толькі, узняўшы вочы направа — водсвет ад Беластока; гэта ад забруджанага паветра, што ўздымаецца над сталіцай рэгіёна. Ды пакінулі мы сталіцу разам з яе каштоўнасцямі і брудным паветрам.

Тут так ціха. І людзі, мабыць, такія — заглыбленыя ў сваю драмлівую прыроду. Ды мне ўспамінаецца гісторыя аднаго вядомага гайнаўскага лекара, які працаваў быў тут недалёка; ехаў сюды на матацыкле з Юшкавага Груда на ратунак, а падвыпіўшыя тады геранімоўцы ўздумалі загуляць: паміж дрэвамі развалаклі сталёвы трос. Гэтая жартоўная гульня кончылася доктару ў бальніцы, ды і не толькі яму. У той час працавала тут калектыўная дзяржаўная гаспадарка, хлопцы сталі дзядзькамі — або зусім з’ехалі з глузду ад непрабуднай п’янкі, або з’ехалі з гэтага свету. Бо бачым у цьмяным святле пару фанароў кабет і дзяцей, што круцяцца паміж руінамі ды прыбудоўкамі, якія ад поўнага ўпадку ратуе фанера і дошкі, папрыбіваныя як папала, паміж дапатопнымі „таксоўкамі” з павыкручванымі буферамі ды матацыклетамі, раскірэчанымі на пяску. Бабуля, якой можа і не будзе 60 гадоў, сядзіць пад плоцікам і махае рукою: няма чаго яе пра нішто пытацца. Махае рукой (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF