Ніва № 38 (2680), 23 верасня 2007 г.

Культура ў Міхалове

Размова з дырэктарам Гміннага асяродка культуры ў Міхалове Аннай ДАБРАВОЛЬСКАЙ.

Якія мерапрыемствы ладзіць Ваш асяродак у гадавым маштабе?

— Галоўным лічу Рэгату за Кубак зубра, якая сёлета адбылася 30 чэрвеня і 1 ліпеня на Семяноўскім вадасховішчы; мяркую, што прыцягнула яна каля дзевяці тысяч людзей.

У апошні уік-энд мая ладзілі мы Дні Міхалова, на якіх прысутнічала каля чатырохтысячная аўдыторыя.

У палове верасня ладзім Свята грыба, якое па сутнасці з’яўляецца фэстам гурманаў, бо з гэтай нагоды нашы кулінарныя майстры прэзентуюць сваё майстэрства.

Важным мерапрыемствам з’яўляецца Бандароўская гасцёўня, бо яе па сутнасці ладзіць тамашняе грамадства. Там вельмі актыўныя людзі, ініцыятыўныя, якія, для прыкладу, самі хадайнічаюць перад спонсарамі. Наш асяродак ім толькі дапамагае. Хачу падкрэсліць, што шмат працы ў карысць гэтага мерапрыемства ўносіць Валянціна Ласкевіч. Бандароўскую гасцёўню прымяркоўваем да Сяброўскай бяседы ў Гарадку, ладзячы яе за тыдзень да гарадоцкага мерапрыемства.

Чарговым па рангу мерапрыемствам з’яўляецца Гмінны Сільвестр 31 снежня, які збірае шмат народу з Міхалова, Гарадка і наваколля.

У студзені ўключаемся ў агульнапольскі Вялікі аркестр святочнай дапамогі, які ладзім тут, у нашым гмінным цэнтры.

3 мая і 11 лістапада арганізуем патрыятычныя святкаванні, 26 мая Дзень маці, 1 чэрвеня — Дзень дзіцяці. У лютым і сакавіку ладзілі мы спартыўныя (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF