Ніва № 38 (2680), 23 верасня 2007 г.

Сяброўскія дажынкі ў Студзянках

Міра ЛУКША

Ёсць такая вёска пад Беластокам, сем кіламетраў у правы бок Васількава. Студзянкі. Дваццаць дзве вуліцы, тысяча жыхароў. Сучасная школа на сто вучняў плюс вялікі дзіцячы сад. І дзяцей тут большае з году ў год. На адной Васількоўскай вуліцы (тры прыпынкі ПКС) амаль у кожнай хаце — прадпрыемства. Хто сталяр, хто каменшчык, хто кравец... — а кожны ахвотны спонсар мерапрыемства. „Зойдзеш спытацца, ці не пасобяць у арганізацыі, дык яшчэ рот не адчыніш, а ўжо абяцаюць” — кажа солтысіха Яўгенія. А ў Студзянках два салэцтвы, кіруюць імі дзве жанчыны — Яўгенія Гурко і Іаланта Шыманская, якая заняла пасаду першы раз.

— Як што, пытай пра Міраславу Бездзель, — сказала мне бабуля Лідзія Лазэўская, якую наведваю на пачатку вёскі, на вуліцы Спулдзельчай (яна сястра пяцёх братоў Хомкаў, пра якіх пісалі мы ў першым нумары „Нівы”). Бабуля, якой амаль 90 гадоў, не пойдзе сёння, 16 верасня, на вясковае мерапрыемства. Цяжка, ды і холадна. А Мірка, заснавальніца згуртавання Таварыства распаўсюджвання культуры, узніклага 13 гадоў таму — гонар усяе вёскі. Усё вакол яе круціцца. Мне прозвішча Міраславы Бездзель асацыюецца ўжо з дзейнасцю супрасльскага згуртавання Uroczysko.

— Я больш займаюся праграмнымі мерапрыемствамі, — кажа спадарыня Мірка, якую лаўлю, калі выходзіць „чорным ходам” з будынка пажарнага дэпо. — Сённяшняя імпрэза больш традыцыйная, народная. Тут непераўзыдзены нашы пані солтысіхі. Наша таварыства напісала (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF