Ніва № 38 (2680), 23 верасня 2007 г.

У Супраслі „Песня пра зубра”

Сяргей ЧЫГРЫН

Згадваецца 1980 год, калі мне, першакурсніку філалагічнага факультэта Белдзяржуніверсітэта, выкладчыца лацінскай мовы Галіна Іванаўна Шаўчэнка дала грошы і сказала: „Бяжы ў цэнтральную кнігарню і купі 5 паасобнікаў кнігі „Песня пра зубра” Міколы Гусоўскага. Без кніг не вяртайся”.

Разам з аднакурснікам Леанідам Трубачом мы пабеглі на Ленінскі праспект (цяпер праспект Незалежнасці) да цэнтральнай кнігарні. Яна якраз была зачынена на абед, але каля дзвярэй на вуліцы стаялі ў чарзе па Гусоўскага ўжо некалькі дзесяткаў чалавек. Калі абед скончыўся і дзверы ў краму адчынілі, нам неяк удалося першымі апынуцца каля кніжнага прылаўка і купіць 5 кніг. Шчаслівыя мы вярталіся на факультэт, трымаючы ў руках цудоўнае выданне „Песні пра зубра” на лацінскай, беларускай і рускай мовах. Кнігу прыгожа аформіў Яўген Кулік. На беларускую мову твор пераклаў Язэп Семяжон, а на рускую — Язэп Семяжон і Якаў Парэцкі. На той час гэта была вялікая падзея як у літаратурным жыцці Беларусі, так і ў мастацка-выдавецкім. Кніга тады выйшла з друку 15-тысячным накладам і разышлася імгненна.

За гэтыя 27 гадоў „Песня пра зубра” Міколы Гусоўскага выходзіла яшчэ некалькі разоў асобнымі выданнямі. Пра яе шмат пісалі Мікола Грынчык, Рыгор Бярозкін, Уладзімір Калеснік, Віктар Каваленка, Міхась Тычына, Віктар Дарашкевіч, Алег Лойка, Вячаслаў Чамярыцкі і іншыя беларускія даследчыкі гісторыі літаратуры. Згадвалі пра (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF