Ніва № 38 (2680), 23 верасня 2007 г.

Ганебныя слупы

Уладзімір ХІЛЬМАНОВІЧ

На мінулым тыдні „вся прагрэсівная абшчэствяннасць і маладзёж” Беларусі адзначала „вялікі юбілей” — пяць гадоў з часу ўтварэння БРСМ (Белорусского Республиканского Союза Молодёжи). У народзе гэтую арганізацыю трапна і ёмка называюць „лукамолам”. Называюць зусім невыпадкова, бо БРСМ па сваёй сутнасці нішто іншае як аналаг і паслядоўнік савецкага камсамола. У адзін з урачыстых дзён давялося мне ехаць праз Мінск па „Проспекте победителей” (каго і хто перамог невядома, але зараз гутарка не пра гэта). Абапал дарогі ля кожнага слупа былі выстаўлены дзяўчыны — кожная з двума каляровымі шарыкамі ў руках. Ні то старшакласніц мабілізавалі, ні то першакурсніц. Нібыта ў гэты дзень па праспекце на аўтамабілях павінны былі праехаць замежныя дэлегацыі — з Кітая, Індыі, Венесуэлы, В’етнама і іншых „дружаствянных стран”. Глядзелася гэтая вітальная каманда як знакамітая стомятроўка прастытутак на іншым праспекце сталіцы. Гэтыя маладзенькія дзяўчаткі пры слупах — ганьба перш усяго для тых, хто прымусіў іх так стаяць — гэта значыць выкладчыкаў і настаўнікаў, якім аддалі адпаведны загад зверху кіраўнікі сённяшняй дзяржаўнай ідэалогіі.

Хто ж яны сённяшнія лідэры БРСМ? Мяркую, сярод іх мала ідэйных „кансамольцаў” (старыя людзі калісьці вымаўлялі гэтае слова з асаблівым смакам праз літару „н”). Частка моладзі, каб не страціць працы ці навучання, змушаная стаць у шэрагі БРСМ. Але гэта шэрагоўцы. Што датычыць (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF