Ніва № 38 (2680), 23 верасня 2007 г.

Жыццё як у рэзервацыі?

Ілона КАРПЮК

У галовах людзей часам узнікаюць шалёныя думкі, але часам здаровае шаленства патрэбнае для таго, каб знайсці спосаб спазнаць сябе. Праект „Мост над акіянамі” нарадзіўся ў галовах трох фанатаў. Іх цікаўнасць свету праявілася ў любові да культуры індзейцаў. Аднак маюць яны ў сабе настолькі адвагі, каб сваім зацікаўленнем заражаць іншых. Бартош Глябовіч, Аліцыя Фронь ды Марк Гыек рашыліся занесці крыху радасці маладым індзейцам з племя Анейда ў Канадзе і даць ім магчымасць глянуць на сваё жыццё з іншай перспектывы, з за аб’ектыва фотаапарата. Бартош і Аліцыя пазнаёміліся ў Ягелонскім універсітэце, які супрацоўнічае з Такійскім фондам. Вось гэты фонд і прызначыў сродкі на рэалізацыю праекта.

— Першапачаткова гэта мела быць паездка ў індзейскую рэзервацыю, — расказваюць Бартош і Аліцыя. — Нашай ідэяй было зрабіць штосьці, чаго яшчэ не было, парушыць дзяцей, каб збоку глянулі на сваё грамадства ў рэзервацыі, каб крыху пагулялі з фотаапаратам. Жывуць яны ў забытым месцы, дзе пашыраюцца хваробы, алкагалізм, наркаманія. Гэта было важнае, тым болей што яны пасля ездзілі з аўтарамі здымкаў па Канадзе і Злучаных Штатах, наведвалі іншыя месцы, дзе жывуць людзі з племя Анейда, пераадолелі тысячу кіламетраў, едучы з выстаўкай у штат Вісконсін. Адказным за аб’яднанне ў пэўным сэнсе двух светаў з’яўляецца Марк Гыек, — дадаюць, — гэта ён паказаў магчымасць правядзення акцыі ў двух зусім розных месцах, што давяло да абмену (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF