Ніва № 37 (2679), 16 верасня 2007 г.

Барацьба з „зялёным зміем”

Віктар САЗОНАЎ

Антыалкагольны курс Савецкага Саюза, абвешчаны ці то генеральным сакратаром ЦК КПСС Міхаілам Гарбачовым, ці то ягонай жонкай Раісай Максімаўнай, прывёў усю краіну ў стан змешаных эмацыйных пачуццяў. Гэта быў глыбокі шок ад разумення безнадзейнасці і непатрэбнасці працягу далейшага жыцця і дзікае захапленне настолькі смелым і рашучым учынкам, на які, паводле думкі звычайнага і незвычайнага абывацеля, не меў права адважыцца ніхто, нават кіраўнік самай таталітарнай краіны свету з бязмежнымі запасамі ядзернай зброі і самым шматколькасным войскам, міліцыяй і КДБ.

Пазней казалі, што менавіта гэты курс і прывёў да поўнага развалу СССР. Маўляў, на цвярозую галаву людзі пачалі недапушчальна шмат думаць і дадумаліся да таго, што камуністычны лад не ёсць той мажлівай светлай будучыняй, якую прапагандавалі савецкія ідэолагі. Вось так, таварышы камуністы! Хацелі мець сваю дзяржаву, не трэба было змагацца з гарэлкай. Яе яшчэ ніхто не здолеў перамагчы. Гэта можа пацвердзіць любы доктар, які лечыць алкагалізм.

Але тады камуністы думалі, што могуць перамагчы ўсіх і ўсё. Гэтая самаўпэўненасць іх і пагубіла. Ды не толькі іх, але і парушыла баланс сіл ва ўсім свеце. Паводле меркаванняў усё тых жа, ужо цвярозых абывацеляў, вясёлы і вечна падвыпіўшы народ, які меў чым бавіць час, ніколі не змагаўся б з уладай. Ды і часу не было б на гэта. А што тычыцца міфічнай пагрозы ядзернай вайны, што нібыта зыходзіла ад саветаў, то і (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF