Ніва № 37 (2679), 16 верасня 2007 г.

Злапаць пэрэпеліцу (2)

Ніна БРУЧКО

Два дні надвор’е не спрыяла жанцам: то ішоў дождж, то ізноў выглядала сонца. І так напераменку. А людзі то жалі, то зноў хаваліся пад ляшкі. Часам моцна грымела. Суседка Надзя з сястрой збіраліся ў лес. Казалі: „Растуць жоўценькія плісачкі, а мо ёсць і грыбочкі”. Не пабаяліся дажджу і раненька , ледзь світала, разбудзілі і мяне.

— Хадзі з намі па грыбы, назбіраем, а калі прадам, то і табе куплю цукерак, — сказала сястра, цягнучы мяне за руку. Мне хацелася яшчэ паспаць, аднак збіраць грыбы я вельмі любіла і ўмела. І хоць сястра ніколі мне цукерак не купіла, я і так брала кошык, яблычак, кавалачак хлеба і бегла з ёю ў лес. На Глыбокай даліне сустрэлі мы Вірулю, Маньчыну сяброўку. „Не баіцца яна хадзіць адна па лесе!” — падумалася мне.

— Вось адзін грыбочак я знайшла, прыгожанькі, такі з чырвонай шапачкай, — пахвалілася нам.

Пад поўдзень мы вярнуліся дамоў. У гэты раз грыбоў мы не назбіралі, ды плісак паўкошыка, — будзе добры і смачны абед!

Назаўтра надвор’е паправілася. Зніклі хмары, ад самай раніцы прыгравала сонейка. Людзі ізноў выйшлі з сярпамі ў поле. Каб падагнаць страчаны час, бацькі не прыйшлі на абед дадому. Бабуля занесла ім на калёнію збанок кіслага малака, хлеб і па кавалачку сушанай куньпы. Праз два дні настала вялікая спёка, нельга было вытрымаць нават у цяні дрэў. Нат суседзі, якіх калёнія далёка, сёння прыйшлі адпачыць дамоў, пакуль сонца знізіцца і стане прахалодней. Бацькі (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF