Ніва № 37 (2679), 16 верасня 2007 г.

Сынковіцкая царква рыхтуецца да 600-годдзя

Сяргей ЧЫГРЫН

Сынковіцкая царква святога архангела Міхаіла знаходзіцца на Гродзеншчыне на мяжы Слонімскага і Зэльвенскага раёнаў. Сёлета ў канцы верасня плануецца адзначыць яе 600-годдзе. Больш падрабязна пра гэты юбілей і гісторыю царквы нашаму карэспандэнту расказаў яе настаяцель айцец Арсеній.

Айцец Арсеній, скажыце, калі ласка, калі адбудуцца ўрачыстасці з нагоды 600-годдзя Сынковіцкай царквы?

— Вельмі хутка — у нядзелю, 30 верасня. На юбілей чакаецца прыезд у Сынковічы некалькіх тысяч чалавек, у тым ліку і з краін СНД, Балтыі і Заходняй Еўропы. Ва ўрачыстасцях прымуць удзел і патрыяршы экзарх усяе Беларусі Філарэт, міністры, старшыні камітэтаў, прадстаўнікі іншых канфесій. І гэта невыпадкова, бо Сынковіцкая царква-крэпасць — адна з нямногіх цэркваў абарончага тыпу, што захаваліся на тэрыторыі Беларусі. Гэта помнік, у якім мастацкія плыні Захаду (готыка) і Усходу (традыцыі візантыйскай архітэктуры) зліліся ў адзіны сінтэтычны ансамбль. Царква з паўтараметровымі цаглянымі сценамі, вежамі і байніцамі нагадвае сёння старажытны замак.

Якая плануецца праграма свята?

— У 9 гадзін пачнецца боская літургія. У 12 гадзін на пляцоўцы каля храма адбудзецца канцэрт харавой музыкі, у якім прымуць удзел салідныя калектывы з Мінска і з іншых гарадоў Беларусі. І завяршыцца свята святочнай трапезай.

Калі і як быў пабудаваны гэты храм у (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF