Ніва № 37 (2679), 16 верасня 2007 г.

Вяселле, як у мінулым

Аляксей МАРОЗ

У час ІІІ Вясельнай бяседы, якая адбылася 2 верасня ў гарадскім амфітэатры ў Гайнаўцы, найбольш выступіла беларускіх калектываў, а публіка магла дакладней пазнаёміцца з вясельнымі абрадамі Гайнаўшчыны і Пружаншчыны. Свае абрады прэзентавалі таксама народны калектыў з Украіны, цыганскі гурт і польская моладзь з Браньска, а гайнавяне і госці мелі магчымасць паслухаць эстрадныя песні на розных мовах, паглядзець на танцы і паспрабаваць вясельных цукеркаў.

Выступленні перад публікай папярэджваліся майстар-класамі, у час якіх на працягу некалькіх дзён вялася падрыхтоўка да прэзентацыі вясельных абрадаў. Самымі лепшымі спецыялістамі, якія наглядалі за рэпетыцыямі, былі старэйшыя жанчыны і мужчыны, якім даўнія вясельныя абрады вядомыя з досведу, паколькі на вяселлях сваіх сяброў і сябровак прыходзілася ім быць старэйшымі сватамі, ці дружкамі. У мінулым бацькі і сваякі сачылі, каб сваты, лады, ці самое вяселле праходзілі без хібаў, не гаворачы ўжо пра таінства вянчання ў царкве, якое для веруючых было і застаецца самым важным элементам вяселля. Усё адбывалася згодна з мясцовымі абрадамі, а веды і вопыт перадаваліся з пакалення ў пакаленне. Разрыў з традыцыяй стаў самым вялікім пасля масавага пераезду моладзі ў гарады і прыходу заходняй універсальнай культуры. Гайнаўскае вяртанне да мясцовых абрадаў, хаця толькі ў час масавага мерапрыемства, было добрай нагодай для адукацыі наймалодшага пакалення, якое радасна гуляла на (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF