Ніва № 37 (2679), 16 верасня 2007 г.

Каб ты пайшла без сарочкі!

Ева СЦЕПАНЮК

Год таму Слава Касцюк, як першы ў Н., купіў электрычную касілку. Спачатку цацка завалодала над кавалерам і два першыя тыдні ён не выпускаў яе з рук. Касцюк зрываўся ў чатыры гадзіны раніцы, запускаў машынку і скрыгатаў па мазгах не звыклым да механічных гукаў аўтахтонам:

— А каб ты спруціўся! — пасылалі ў адрас піянера-мадэрнізатара пажаданні старажылкі.

Пасля бабулі пусцілі чутку, быццам ад Касцюковага гулу ў Н. перасталі несціся куры. Наколькі Касцюк, апантаны аматар яечні са скваркамі і цыбуляй, ён хутка зрабіў калькуляцыю прыбытку і страт ды пакорна адставіў сваю касілку ў шпіхер.

Зараз яго панадворак парастае трава, якую са смакам скубе авечка-верасоўка. Праўда, у Славы ўжо новае захапленне. Ён, як адзіны ў вёсцы, купіў аўстралійскую пасцель за 2 000 злотых.

— Добрая рэч! — кажа пра апошні набытак.

Цяжка сказаць, што прымушае нашага героя хваліць свой новы набытак. Напэўна не практыка. Пасцель у саставе: чахол, простынь і дзве навалачкі ляжаць запячатаныя ў фольгавым мяшку ў шафе пад замком.

* * *

— Я сам ледзь не купіў гэтай пасцелі, — Уладзік Максімкаў рады, што абараніла яго прыродная скупасць і нейкая сляпая выпадковасць. Хоць тое, што перажыў, будзе доўга памятаць.

— Жонка разводам палохала, — успамінае сваю прэзентацыю бацька найбольшай у Н. сям’і , — гразіла, што пакіне мяне аднаго з пяццю дзеткамі, а сама ў Ірландыю паедзе і (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF