Ніва № 37 (2679), 16 верасня 2007 г.

Беларусь — частка Еўропы

Размова з АЛЯКСАНДРАМ КВАСНЕЎСКІМ — прэзідэнтам Польшчы ў 1995-2005 гадах

Мацей Халадоўскі: — Што Польшча, Еўропа і свет маюць зрабіць з гэтым клопатам, якім з’яўляецца Беларусь, калі ў гэтым вымярэнні гэта фактычна клопат?

Аляксандр Кваснеўскі: — Беларусь гэта не клопат. Гэта краіна з народам, якому належыцца павага, якая мае сваю гістарычную карту, таксама і трагічную перыяду ІІ сусветнай вайны. З 1991 года яна незалежная. Праблемай з’яўляецца дыктатура Аляксандра Лукашэнкі, значыць, ён сам і ягоны спосаб выконвання ўлады, захопліваючай дзяржаву. Польшча, асабліва ў новай сітуацыі, у якой апынулася ад 2004 года, павінна выкарыстаць Еўрасаюз як вельмі істотнага партнёра для абмежавання ўлады Лукашэнкі і збудавання дэмакратычнай альтэрнатывы. Карацей, Польшча павінна змагацца ўнутры ЕС за супольную еўрапейскую палітыку ў адносінах да Беларусі, палітыку, якая будзе вельмі дакладна і цвёрда ацэньваць уладанне Лукашэнкі, будзе падтрымліваць апазіцыйныя асяродкі, свабодныя СМІ, будзе арганізаваць стыпендыі для беларускай моладзі, каб тая магла спазнаваць тую адкрытую і талерантную Еўропу. Урэшце ж будзе таксама карыстацца ўсімі палітычнымі метадамі, каб рэжым Лукашэнкі быў больш гнуткі, каб аднойчы можна было шляхам дэмакратычных выбараў давесці да перамен. Польшча павінна таксама ўсведамляць Еўрасаюзу — я спецыяльна кажу аб ЕС, паколькі думаю, што нашы адзіночныя высілкі на гэтай палітычнай арэне (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF