Ніва № 37 (2679), 16 верасня 2007 г.

Каціроўка

Аляксандр ВЯРБІЦКІ

Прагнозы многіх польскіх публіцыстаў наконт ходу палітычных сімпатый у Польшчы не апраўдваюцца. Якія ўжо аўтарытэты не вяшчалі, што наступіць крах сённяшняй улады, увасабляемай братамі Качынскімі. А гэтая ўлада трымаецца і яе рэйтынг не падае, але нават даволі памяркоўна расце ў апытаннях выбарчых сімпатый. Чаму ж гэтак дзеецца, што тыя wykształciuchy не ўмеюць разгадаць душы свайго польскага выбаршчыка?

Я ўжо крыху быў заўважаў, што для здабыцця ўлады сённяшнія лідэры нашай дзяржавы пакарысталіся беларускім прыкладам. А вось для ўтрымання прыхільнасці да сябе яны цяпер таксама карыстаюцца прыкладам з усходу, толькі крыху далейшым — з Расіі. Папулярная ў рускамоўнай прасторы пагаворка, што „курыца не пціца, Польша не заграніца” тонка ўлаўлівае сходнасць менталітэту нашых братоў у славянстве.

Калі заглянуць у нядаўняе расійскае мінулае, дык кідаецца ў вочы кантраст паміж мізэрным грамадскім рэйтынгам пакойнага прэзідэнта Ельцына і высокім ім жа самім назначанага яго наследніка на пасадзе Пуціна. Тут назіральнікі, у тым ліку і польскія, заўважылі, што сталася гэта з за ўзнаўлення Пуціным закончанай Ельцыным вайны ў Чачні. Што расійскаму чалавеку патрэбная перш за ўсё магутная дзяржава, якая перамагае не толькі на хакейных ці валейбольных спаборніцтвах.

Цяперашняе польскае лідэрства гарачай вайны не вядзе, але таксама напружвае сваю мускулатуру; маленькім прыкладам гэтаму нядаўні (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF