Ніва № 37 (2679), 16 верасня 2007 г.

Касмічная зямля

Аляксандр ВЯРБІЦКІ

Не на прыбытак сеем нівы

І паліваем потам іх,

Нахлынуць трутні пражарлівы,

І мы ня ўбачым ніў сваіх.

Так пісаў Янка Купала дзевяноста гадоў таму. У чацвер 6 верасня ў бельскай Гміннай управе адбыўся аўкцыён зямельных участкаў з вёсак Храбалы, Гацькі і Райск. Некаторыя з гэтых участкаў выдзелены з большых суцэльных палеткаў, напрыклад, у межах гацькоўскага арэалу, на якіх раней гаспадарыў бельскі пэгеэр. Яшчэ раней былі яны прыватнай уласнасцю жыхароў названых вёсак, забраныя ў іх дзяржавай у час калектывізацыйнага галавакружэння. Сёння гэтай зямлёй распараджаецца Агенцтва сельскагаспадарчай маёмасці казны, а больш канкрэтна — сувальскае аддзяленне гэтай установы. І аўкцыён вялі сувальскія чыноўнікі на чале з Адамам Крухельскім.

На аўкцыённы продаж былі пастаўлены шаснаццаць участкаў: два з іх лічацца прыналежнымі да Храбал, тры — да Райска і адзінаццаць да Гацькоў. Цяпер нашчадкі колішніх уласнікаў захацелі вярнуць сабе тую зямлю — карміцельку іхніх продкаў. І, здавалася б, што яны павінны мець прыярытэт у вяртанні сваёй бацькаўшчыны, асабліва ў наш час, калі так многа гаворыцца пра захаванне не толькі прыродных каштоўнасцей, але і рознамаштабных культурных, у тым ліку мясцовых. Аднак такая тэорыя вельмі часта астаецца адно тэорыяй.

Аўкцыён быў абмежаваны да земляробаў Бельскай і суседніх з ёю гмін. Да яго запісалася (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF