Ніва № 36 (2678), 9 верасня 2007 г.

Споведзь свядомага беларуса

Віктар САЗОНАЎ

У Беларусі напачатку дзевяностых гадоў дваццатага стагоддзя прызнацца ў сімпатыях да левапалітычных плыняў было амаль раўназначным факту абвяшчэння сябе педэрастам. Крыху пазней усё тыя ж левапалітычныя плыні, якія сцвярджалі, што чалавек мае права сам выбіраць сабе якіх хоча партнёраў, паспрабавалі знішчыць слова педэраст і сталі на заходні манер называць тую з’яву нетрадыцыйнай сексуальнай арыентацыяй. І яшчэ стараліся даказаць, што гэта не адно і тое. Але тыя тлумачэнні і намаганні далі такія ж вынікі як і прапаганда банды генералаў савецкага войска ды дзяржаўных чыноўнікаў СССР пад назвай ГКЧП, што спрабавалі зрабіць путч і аднавіць атэістычны Савецкі Саюз, які зноў будзе нацыянальную свядомасць лічыць злачынствам.

І спробы левых штосьці давесці наконт права свабоднага выбару чалавекам таго, чаго ён хоча, нават калі тое не ўспрымаецца традыцыйнай мараллю, таксама ў тыя часы ляснуліся. Тады, напачатку залатых і вольных дзевяностых, у маладой рэспубліцы, якая на хвалі нарастання нацыянальнай свядомасці аднавіла сваю незалежнасць, спроба хоць на крок адхіліцца ад традыцыйнасці амаль што прыраўноўвалася да здрады Радзіме. Нацыянальная свядомасць і кансерватызм — вось чым павінен быў ганарыцца чалавек, які не адмаўляўся ад надпісу беларус ці беларуска ў яшчэ не замененым на новы савецкім пашпарце.

Таму прысланы з Расіі новы святар невялічкага праваслаўнага храма, што прытуліўся ў яшчэ меншым чым тая (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF