Ніва № 36 (2678), 9 верасня 2007 г.

Юбілей чыгуначнай Чаромхі

Уладзімір СІДАРУК

Дакладна невядома, калі станцыя ў Чаромсе пачала лічыцца чыгуначным вузлом. Афіцыйныя дакументы не захаваліся. Мясцовыя ўлады, на аснове аповедаў старажылаў, прынялі дату — 1907 г. Упершыню юбілей адзначаўся ў 1977 годзе. З часу першага святкавання мінула трыццаць гадоў. Многае перамянілася. Ад пульсуючай жыццём Чаромхаўскай станцыі засталіся ўспаміны ды захавалася традыцыя...

Сёлета прыпадае стогадовы юбілей. Аб гэтай падзеі памятаў Незалежны саюз польскіх машыністаў. Па ініцыятыве мясцовай арганізацыі ды пры дапамозе шматлікіх спонсараў арганізавана было мерапрыемства прысвечанае гэтаму выдатнаму юбілею. А вось што сказаў старшыня чаромхаўскіх прафсаюзаў Лявон Купрыцюк.

— У пятніцу, 24 жніўня, а гадз. 1330 у праваслаўнай царкве пачалася літургія, у якой удзельнічалі, між іншым, старшыня Наглядальнай рады Акцыянернага таварыства „Cargo” ў Варшаве Аркадыюш Алеўнік, падляшскі ваявода Багдан Юзэф Пашкоўскі, член Маршалкоўскай управы Мікалай Яноўскі, прадстаўнік Гайнаўскага староства Мікалай Тэлянтэюк і войт Чаромхаўскай гміны Міхал Врублеўскі. На літургіі прысутнічала шэсцьдзесят асоб з Вроцлава, якія прадстаўлялі дваццаць дзве адзінкі Федэрацыі прафсаюзных арганізацый чыгуначнікаў. Госці прыехалі з Вроцлава ў дачэпленым да цягніка вагон-салоне, разам з васьмю сцяганосцамі. У царкве адбылося асвячэнне сцяга, які атрымала чаромхаўская арганізацыя машыністаў.

Святкаванні працягваліся (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF