Ніва № 36 (2678), 9 верасня 2007 г.

Уік-энд у Цялушках (2)

Ніна БРУЧКО

Вёска Канюкі выглядае па-новаму. І тут восенню „вылілі” асфальт. Ужо не напамінае яна мне вёску мінулага стагоддзя з над Байкала. Цяпер настальгічная краса яе прапала, заступіла сучаснасць і выгада. Еду памаленьку, углядаюся то ў адзін, то ў другі бок. Вуліца вузенькая, як тут аўтобус з трактарам мінаюцца, — думаю сабе? Добра, што не з возам, а то коні не вытрымалі б, „насілі б”, як калісьці. Бачу новыя хаты, відаць, пабудавалі іх „турысты” — гарадскія наследнікі або зусім чужыя людзі, нат з другога канца Польшчы. Іншыя хаты адноўленыя, а між імі старэнькія, занядбаныя і пустыя. Амаль на кожным панадворку буслінае гняздо, а тут аж тры на адным панадворку! Цудоўна! Узіраюся ўвесь час угару і што бачу: над самай вуліцай у гняздзе стаіць моцна запырсканы граззю бусел, цэлы амаль чорны ад гразі, а ля стаўба мужчына чэрпае ваду з калодзежа. Я з радаснай усмешкай звяртаюся да гаспадара:

— А чаму ваш бусел такі запэцканы, не прыйшлося мне такога бачыць?

Чалавек здзіўлена глянуў на мяне ды нічога не адказаў. Што падумаў, хіба ўсе мы знаем.

Еду, на вуліцы нікагусенькі. А вось далей бачу: сядзіць на лавачцы старэнькі з палкай. Раўняюся, здароўкаюся як са знаёмым, сумна ж адной у цэлай вёсцы. І так я даехала да канца невялікай вёсачкі, а там і ўказальнік з надпісам Рыбалы. Завярнулася я і давай гнацца назад. Заўтра раніцай ізноў наведаю вёску, пагляджу ваколіцу, палюбуюся. І хаця сумна без людзей — пацешу вочы (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF