Ніва № 36 (2678), 9 верасня 2007 г.

У вайну і з вайны

Расказ Ганны ГРЫКА з Беластока.

Мяне вызначылі да работы ў Белавежу. Мне трэба было ехаць фурманкай, бо ў нашай хаце не было хлопцаў. І я там, у Белавежы, абоі ў школе здзірала, а маім канём мужчыны ездзілі. І сабралі ўсіх каля царквы, за плотам, усіх з хат павыганялі. А там шыбеніцы стаялі, людзей вешаць. Толькі вяроўкі не было. Солтыс Шпаковіч пайшоў у школу па вяроўку, але яму людзі ў школе не далі, сказалі: каб не з нашых рук тыя пастронкі. І пайшоў солтыс у іншае месца і адтуль вяроўку прынёс. Прыгналі адзінаццаць чалавек, вычыталі дзесяць мужчын і адну кабету. Фурманкай пад’ехаў чалавек з Лешукоў, з дошкай упоперак фуры. Пад’едзе пад аднаго, каб на дошку ўстаў. І той солтыс папхне... Кабета ў бардовай сукенцы была і чырвонай хустцы, і ў чорных лодачках... І яны суткі мусілі аставацца. А на другі дзень прыгналі хлопцаў з Шарашова і загадалі ім вопратку з павешаных здзіраць. А яны смяяліся, хіба нешта ім далі... І маім канём тых трупаў у ямы вазілі... А як мы назад вярталіся, то я нашым мужчынам пад рукі ўлезла, так баялася. І яшчэ цяпер не магу ў шафу заглядаць, дзе вопратка на вешаках... І бялізны не магу на шнурках вешаць, не магу...

Вызначылі мяне на работу ў Германію. І Дуню Вершкаву вызначылі, і мы мелі разам ехаць, але я паехала першай. У Германіі адрасы свае мелі і я пасля са сваёй гаспадыняй паехала да Дуні, адведаць яе. Там толькі бабка была з гаспадыняй. Дуня, калі пабачыла нас, пачала плакаць, што дахаты (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF