Ніва № 36 (2678), 9 верасня 2007 г.

1 верасня ў Гарадку — дажынкі

Міра ЛУКША

Гмінныя дажынкі ў гэты раз праводзіліся не ў Залуках. Можа і крыўдна крыху гэтай актыўнай вёсцы, што ў гэты раз не на іхні школьны падворак з’едуцца ўлады, суседзі ды госці, каб пасвяціць плён працавітага года ды пагуляць, але, як сказалі жыхары іншых вёсак Гарадоцкай гміны, у Гарадок усім бліжэй ды больш урачыста — над штучным вадасховішчам пад Зарэчанамі. Каб толькі добрае надвор’е было! Справу з надвор’ем аформілі як змаглі — у час, калі амаль па ўсёй Беласточчыне то ліў дождж, то паказвалася сонейка, у Гарадку раз лінула дзве гадзіны да свята, а пасля трымалася свежая пагода, праўда, пад хмарамі, а ў час пасвячання плёну каталіцкімі і праваслаўнымі святарамі на ўсіх пралілося праменне летняга сонца. А раней, у 10 гадзін, адправіліся падзячныя набажэнствы ў гарадоцкіх царкве і касцёле.

Усе вёскі рыхтавалі свае вянкі. У Станцыі-Валілах солтысіха Ася Салавей з іншымі гаспадынямі ўжо ў чацвер стала плесці вянок, які перамог усе апошнія сваім багаццем і красой. А спадарства Анатоль і Марыя Парэмбскія зноў укасілі жыта на ляшкі, што стануць аздобай дажынкавай сцэны (сучасныя валікі-кулі саломы з пад камбайна таксама там паставяць). Бо не зробіш снапа як належыць, калі не скосіш жытка касой ці сярпом, не складзеш роўна сцяблін, не перавяжаш доўгім моцным пярэвяслам. На гмінныя ўрачыстасці штогод Парэмбскія, гаспадары на 13 гектарах у Станцыі-Валілах, рыхтуюць па 80-100 снапоў для афармлення сцэны, таксама і на (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF