Ніва № 36 (2678), 9 верасня 2007 г.

У чаканні жэстаў

Раіна СТЭФАНЧУК

Два дні да чарговай гадавіны выбуху ІІ сусветнай вайны міністр унутраных спраў і адміністрацыі Владыслаў Стасяк наведаў Падляшскую часць Памежнай аховы. Перадаў ён пагранічнікам сучасныя аўтамашыны маркі „Джып Чырокі” і „Форд Коннект”, прыняў таксама ўдзел у адкрыцці асяродка для чужаземцаў і арышту для асоб, якіх чакае выдварэнне з Польшчы.

МУСіА перадало памежнікам пятнаццаць „Джыпаў Чырокі” з дызельнымі рухавікамі аб’ёмам 2,8 літра і магутнасцю 163 КС, абсталяваных у пад’ёмнікі, з якіх шэсць застануцца ў ПЧ ПА. Рэшта трапіць у вармінска-мазурскую і марскую часці. Пагранічнікі атрымалі таксама 20 машын „Форд Коннект” (таксама шэсць з іх застануцца ў Падляшскай часці) з аб’ёмам рухавіка 1,6 л і магутнасцю 90 КС. У сваю чаргу адкрыты ў гэты дзень асяродак для чужаземцаў і арышт налічваюць агулам 163 месцы (15 у арышце). Абсталяваны ў маніторынг асяродак мае кухонную і санітарную базу, залы для рэлігійных практык, месцы на прагулкі і пляцоўку для дзіцячых гульняў.

У час урачыстай пераклічкі ў беластоцкай сядзібе ПЧ ПА яе камендант палкоўнік Марыян Пагода адзначыў:

— На асаблівае адзначэнне заслугоўвае сапраўдная тэхнічная рэвалюцыя, якую мы спазналі на чарговых этапах мадэрнізацыі. Перасядаючыся з паношаных аўтамашын і матацыклаў на сучасныя сродкі транспарту, атрымаўшы эфектыўныя сродкі сувязі, мы не толькі павысілі камфорт службы, але перш за ўсё нашу паспяховасць.

Камендант дадаў (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF