Ніва № 36 (2678), 9 верасня 2007 г.

Па сваёй ініцыятыве

Інтэрв’ю з Дарыюшам АЎЛАСЮКОМ — старшынёю аб’яднання „Крок наперад”, якое дзейнічае ў Старым Беразове.

Вы разам з сябрамі заснавалі грамадскае аб’яднанне і ў рамках яго сталі ладзіць спартыўныя спаборніцтвы. Як нараджалася ідэя, плён якой зараз збіраеце?

— Мы рашыліся аднавіць футбольныя спаборніцтвы, якія ладзіліся ў Старым Беразове ў мінулым. Ініцыятыва стварэння аб’яднання, патрэбнага для арганізацыі спартыўных мерапрыемстваў і збірання сродкаў на іх, выйшла ад Міхала Кубайчука, Іаланты Кузыкі і мяне. У аб’яднанні „Крок наперад” сталі дзейнічаць маладыя людзі, узростам ад 18 да 35 гадоў, якія ведаюць, што ў групе лягчэй нешта зрабіць.

Вы сказалі пра футбольныя традыцыі ў мінулым.

— У нас раней была добрая футбольная каманда, у якой актыўна дзейнічалі, між іншым, браты Семенюкі ці Ян Мароз. На нашай спартыўнай пляцоўцы ладзіліся трэніроўкі і разыгрываліся матчы. Мы рашыліся адрадзіць гэтую традыцыю. Аб’яднанне „Крок наперад” заснавалі мы ў 2004 годзе і спачатку апасаліся, што пасля доўгага перапынку зацікаўленне маладых людзей нашай ініцыятывай можа быць малое. Аднак аказалася, што спаборніцтвы за кубак войта Гайнаўскай гміны, якія мы таксама ладзім з 2004 года, сталі карыстацца вялікім прызнаннем моладзі.

Як Вы раздабываеце сродкі на арганізаванне мерапрыемстваў?

— Арганізаваць спаборніцтвы заўсёды дапамагала нам войт Гайнаўскай гміны Вольга (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF