Ніва № 36 (2678), 9 верасня 2007 г.

Орлі — 500 гадоў

Ілона КАРПЮК

Нядзеля, 2 верасня — самы лепшы дзень на ўсялякія святкаванні. Чарговы раз даказалі гэта арганізатары мерапрыемстваў, якія прайшлі на мінулай нядзелі ў нашым рэгіёне. І ў Орлі, і ў Гайнаўцы завяршыць у пэўным сэнсе летні сезон прыйшло мноства людзей і хаця мастацкія праграмы былі даволі падобныя (калі ідзе пра выканаўцаў, бо цяжка сказаць, што падобнымі былі арлянскі юбілей і гайнаўская „Вясельная бяседа”), то публікі не бракавала. У дапамогу арганізатарам прыйшло надвор’е. З самой раніцы свяціла сонца, прадвяшчаючы прыгожы дзень, што варажыла арганізатарскія поспехі, тым болей, што за намі хмарны канец лета. Паколькі ў Гайнаўцы магутнасць святкавання можна было лёгка пералічыць на колькасць гледачоў сабраных у гарадскім амфітэатры, то магутнасць арлянскага юбілею ціха хавалася ў святочным краявідзе. Не абазначае гэта, што бракавала людзей, было дакладна наадварот. Самае цікавае, што сэнс свята ў Орлі не ў вясёлым спяванні, а ў настальгіі заварожанай у сінагозе, якая спаглядала з над сцэны. Не кожная мясцовасць мае гонар святкаваць 500-годдзе існавання.

Яшчэ маю ў галаве расказы пра даваенную Орлю, калі жыло тут мноства жыдоў, аднак сёння ўдзельнічаю ў фэсце беларускай культуры. Мяняецца час, гісторыя дазваляе на шмат розных падзей, але часам прыносіць няшчасці. У Орлі бывала па-рознаму, аднак гісторыя сваім багаццем схіляе нас да думкі, што гэта незвычайнае месца, таму варта адзначыць такую нагоду як 500-годдзе (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF