Ніва № 36 (2678), 9 верасня 2007 г.

Карупцыя

Аляксандр ВЯРБІЦКІ

Стараюся не хадзіць у царкву, каб занадта не ўцягнуцца ў атэізм. Але часам, як гэта ў нашай краіне завялося гаварыць, „не кцэм, але мушэм”.

Вось у першы дзень верасня зайшоў я ў беластоцкі сабор. А там, быццам на маскоўскай Чырвонай плошчы ў лістападаўскую гадавіну кастрычніцкай рэвалюцыі, выстраіліся сцяганосцы; не было толькі танкаў і ракетных цягачоў. Было гэта, як пазней высветліла малітва, wojsko Chrystusa miłujące. Святары памаліліся таксама за władze państwowe i samorządowe, а адзін з іх папрасіў прысутнага ў саборы беластоцкага віцэ-прэзідэнта сказаць нейкую сваю пропаведзь. У той час некаторыя вернікі сталі выходзіць з царквы; трэба спадзявацца, што яны яшчэ вернуцца, а наша duchowieństwo Chrystusa miłujące не будзе ім у гэтым перашкаджаць. Прэзідэнт, а быў гэта бадай пан Арлуковіч, не ўлавіў павагі сітуацыі і, падняўшыся да райскіх варот, падзякаваў адно аўдыторыі за малітву ў памяць ахвяр вайны.

Святар, які сказаў пропаведзь, асудзіў у ёй таталітарныя рэжымы. Я так стаў сабе ўяўляць, што ў таталітарны час такія ж святары маліліся за тагачасныя władze państwowe i samorządowe, бо ж раней, напрыклад у царскі час, прапаведвалася, што ўлада паходзіць ад Бога. Праваслаўе пры іншых нагодах ганарыцца сваёй артадаксальнай паслядоўнасцю, а тут грэшны чалавек забыў аб гэтым прынцыпе і загаварыў як тэлевізійны шоумен.

Хваліць уладу трэба, а перад нашымі тутэйшымі асабліва такую ўладу, (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF