Ніва № 36 (2678), 9 верасня 2007 г.

Дык чаму ж яны маўчаць?

Віктар САЗОНАЎ

Былога старшыню Вярхоўнага Савета Станіслава Шушкевіча вылучылі на Нобелеўскую прэмію міру”.

Гэтую інфармацыю я некалькі дзён таму прачытаў на адным з сайтаў, якія, пасля ўвядзення ў дзеянне адмыслова падрыхтаванага для інтэрнэтавых сайтаў законапраекта, наўрад ці змогуць існаваць. Ляснуцца яны так, як і амаль уся нядаўняя незалежная беларуская прэса, якая, выданне за выданнем, зачынялася адпаведнымі дзяржаўнымі структурамі Рэспублікі Беларусь.

А ў дзяржаўных газетах і на дзяржаўным беларускім тэлебачанні інфармацыі пра новага беларускага кандыдата на Нобелеўскую прэмію міру я не знайшоў і не пачуў. Чаму? Здаецца, падзея не такая ўжо малаважная. Наадварот, знакавая падзея, як для краіны, так і для ўсяго беларускага народа. Нашага суайчынніка, а тым больш былога спікера парламента і фактычна першага кіраўніка незалежнай Рэспублікі Беларусь вылучылі на самую прэстыжную прэмію ў свеце, якой штогод у шасці намінацыях узнагароджваюцца выдатныя творцы і дзеячы з ліку мноства вартасных кандыдатаў.

Дык чаму дзяржаўныя сродкі масавай інфармацыі на Беларусі не стараюцца ўзахлёб апярэдзіць адны другіх, абвяшчаючы гэты факт? Гэта ж ужо не першы год прадстаўнікі Беларусі змагаюцца за самы прэстыжны на свеце прыз. Вылучаліся на Нобелеўскую прэмію і вядомы беларускі праваабаронца Алесь Бяляцкі, і знакаміты паэт Рыгор Барадулін, і прызнаны ва ўсім свеце пісьменнік Васіль Быкаў. А на (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF