Ніва № 36 (2678), 9 верасня 2007 г.

Ціхенькая прамоцыя беларушчыны

Ганна КАНДРАЦЮК

Выстаўку керамікі і станковай графікі сужонства Тамары і Уладзіміра Васюкоў з Мінска, якая з 12 па 29 жніўня працавала ў Лапах, без перабольшвання можна назваць самай цікавай мастацкай прапановай мінулага месяца на Падляшшы.

Іншая справа — гэта прамоцыя беларускай культуры ў свеце. Часта напамінае яна абыякавасць у чыстай форме.

На адкрыцё згаданай выстаўкі ў Лапскім доме культуры прыйшлі чатыры асобы, у тым ліку амбасадар Беларусі з дачкой, бурмістр, кіраўнік Дома культуры...

— Ці ў вас графікай цікавяцца адно найважнейшыя чыноўнікі? — пытаю Дарыюша Гумоўскага, кіраўніка анімацыі культуры ЛДК і заадно дызайнера-жывапісца.

— Праўда, на адкрыцці не было натоўпу, — кажа мой субяседнік, — аднак калі раскрунуўся „Кірмаш культур”, у выставачную залу заглянула многа народу.

— А чаму няма ў вас хоць бы адной інфармацыі на польскай мове? (У беларускай інфармацыі, памешчанай на двух лістках паперы фармату А-4, бачу некалькі граматычных памылак!).

— З амбасады мы атрымалі толькі такія матэрыялы, — спадар Гумоўскі заклапочаны апошнім пытаннем. Ён сам пад вялікім уражаннем таленту сужонства Васюкоў. Адну з прац нават набыў для сваёй калекцыі...

Пра выстаўку ў Лапах рэдакцыя „Нівы” даведалася выпадкова, два тыдні пасля яе адкрыцця. (У сённяшні час арганізатары культурных мерапрыемстваў проста „забіваюцца” за прысутнасць СМІ). Адсутнасць медыйнай прамоцыі паспрабаваў (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF