Ніва № 35 (2677), 2 верасня 2007 г.

Зачараваныя індыкі

Віктар САЗОНАЎ

— Ах вы злыдні, ай вы брыдоты, чарнакніжнікі паскудныя, чарнэлі недарэзаныя, погань прыезджая, прыблуды бяздомныя, дрэнь басяцкая, галота жабрацкая, скаціна бязрогая і рагатая, — раўла нямым голасам цётка Каця, барабанячы кулакамі ў дзверы вясковай школы, дзе мірна і спакойна, нікога не чапаючы, спала, салодка сапучы ў дзіркі пад насамі брыгада маладых студэнтаў. Спала салодкім глыбокім сном, як выканаўшы на выдатна невыканальную місію па ўратаванню цывілізацыі марсіян. Гэтая група маладых людзей прыехала на летнія канікулы ў калгас „Шляхам Ільіча”, каб падзарабіць крыху грошай на рамонце будынка мясцовага клуба, які быў будаваны як фальварак яшчэ да нараджэння таго ж Ільіча, а пры ім, пры Ільічу, адабраны ў тутэйшага ні то графа, ні то пана. І з таго часу да яго не датыкалася рука рамонтніка...

— Каб вы ўсе падохлі, каб вас пярун пабіў, каб вас зямелька завярнула, каб вы хаты сваёй не пазналі, каб вас чорт забраў, каб вы свету божага не бачылі, — не супакойвалася жанчына. — А бадай вам усё жыццё на таблеткі працаваць, а каб вам сваёй долі не мець, хай вам усё гадочкі без пакою і сну спакойнага пройдуць...

— А што здарылася, цётка? — адчыніў дзверы заспаны Толік. Яго апухлы твар яскрава і недвухсэнсоўна паказваў, што пасля ўчарашняга бурнага адзначэння першага авансу, кожная дробная думка, а не тое што дзікі крык ашалелай бабы, выклікае жудасны галаўны боль у сярэдзіне яго чэрапа, дзе, калі верыць яго (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF