Ніва № 35 (2677), 2 верасня 2007 г.

Жыццё бабулі Тоні

Рута

Антаніне Амельянюк з Трасцянкі прыйшлося жыць і пры паляках, і саветах, і немцах, і пры „камуне” (як цяпер завуць), і жыве яшчэ ў ХХІ стагоддзі. Праўда, здароўе ў бабулі ўжо слабенькае, але памяць — го, го!

Нарадзілася бабка Тоня 12 лютага 1924 года ў мнагадзетнай сям’і Вольгі і Аляксандра Федарукоў, у якіх да выезду ў Расію ў 1915 годзе было ўжо двое дзяцей. Усе з Расіі вярнуліся шчасліва. З васьмі дзяцей пасля першай вайны двое памерлі маленькімі, а адна сястра ў 10 год. А цяпер асталася толькі Тоня і брат, які пражывае ў Беластоку.

Тады, перад вайной, жылі яны з гаспадаркі. Дзеці памагалі чым маглі. Абавязкам Тоні было нарваць два мяшкі зелля, бо, апрача кароў і авечак, трымалі курэй, гусей, індыкоў і качак. Нават коней было двое. Найгорш аднак успамінае бабка Тоня школу, таму што была яна неадважнай і баялася гаварыць. Затое з малявання мела самыя пяцёркі! Хоць з цяжкасцю, але чатыры класы „паўшэхнай” скончыла.

Як прыйшлі саветы, то адразу бралі па чарзе на работу трасцяніцкіх хлопчыкаў і дзяўчат. Хадзілі яны ў адлеглы за 12 км Заблудаў капаць зямлю пад аэрадром. Выпадала раз або два разы ў тыдзень. Бабка расказвала, што там разам з трасцяніцкімі працавалі падсудзімыя жанчыны з калгасаў, якія трапілі да штрафной работы за пакражы. І яшчэ ўспамінае бабуля Тоня, як адзін чалавек з Трасцянкі Дзміцер чакаў саветаў, а яны, старога ўжо чалавека, выслалі ставіць метры пад Жэдню.

У 1941 годзе, калі прыйшлі (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF