Ніва № 35 (2677), 2 верасня 2007 г.

Мы не такія бедныя, як нам часам хочацца

5 жніўня беларускаму гісторыку, літаратуразнаўцу, архівісту, кандыдату гістарычных навук Віталю СКАЛАБАНУ споўнілася 60 гадоў. Напярэдадні юбілею наш карэспандэнт задаў гісторыку некалькі пытанняў.

Віталь Уладзіміравіч, раскажыце нашым чытачам трохі пра сябе.

— Нарадзіўся я 60 гадоў таму ў вёсцы Шылавічы Слонімскага раёна. Скончыў Санкт-Пецярбургскі універсітэт. Працаваў у выдавецтве „Беларуская Энцыклапедыя”, намеснікам дырэктара і саветнікам Беларускага навукова-даследчага інстытута дакументазнаўства і архіўнай справы, намеснікам дырэктара Нацыянальнага навукова-асветнага цэнтра імя Ф. Скарыны. А з 2002 года працую ў Нацыянальным архіве Рэспублікі Беларусь загадчыкам аддзела публікацый і дакументаў.

А што Вам памятаецца з таго часу, калі Вы жылі на Слонімшчыне?

— У Шылавічах мой бацька-франтавік працаваў настаўнікам і дырэктарам мясцовай сямігодкі. Жылі мы ў школе. Маці працавала ў Жыровічах у сельскагаспадарчай школе. Аднойчы яна, калі была цяжарная мною, пераходзіла Шчару і правалілася ў палонку. Так што я быў яшчэ ахрышчаны Шчараю да свайго нараджэння. Добра памятаецца школа ў Шылавічах. Туды часта прывозілі са Слоніма паказваць кіно. Гэта для нас была самая вялікая радасць і падзея. Пазней маці перавялі працаваць у Ляхавічы, куды мы ўсёй сям’ёй пераехалі. Але школа ў Шылавічах, Шчара, кіно памятаюцца да сённяшніх дзён.

Мусіць адсюль і (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF